“Лёд і пламень”: Ліберальны клуб запрашае на гарачую дыскусію

Грамадcкае аб’яднанне “Дыскусійна-аналітычная супольнасьць “Ліберальны клуб” запрашае на інтэрактыўную дыскусію па тэме “25-годдзе незалежнасці Беларусі: пераасэнсаванне пройдзенага шляху”.

Мерапрыемства адбудзецца ў межах падрыхтоўкі новай кнігі “Ліберальнага клубу”.

Калі: 25 кастрычніка 2016 года, пачатак а 19:00.
Дзе: канфэрэнц-заля гатэля “Еўропа”, вул. Інтэрнацыянальная 28, Мінск.

У якасці асноўных спікераў у дыскусіі возьмуць удзел:

  • Вольга Абрамава – кандыдатка філасофскіх навук, дэпутатка 13-га склікання Вярхоўнага Савету, другога і трэцяга скліканняў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
  • Вадзім Гігін – доктар гістарычных навук, дэкан факультэту філасофіі і сацыяльных навук БДУ;
  • Аляксандар Дабравольскі – народны дэпутат Вярхоўнага савету СССР (1989-1991), дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў.

Апроч гэтых асоб, на дыскусіі выступяць аўтары кнігі, якая рыхтуецца ад друку:

  • Вадзім Мажэйка, эксперт па культуры і адукацыі, Цэнтр аналітычных ініцыятыў, ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”;
  • Мікіта Бяляеў, адміністратуўны дырэктар, Цэнтр аналітычных ініцыятыў, ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”;
  • Антон Болтачка, жксперт па эканоміцы, Цэнтр аналітычных ініцыятыў, ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”;
  • Максім Стэфановіч, студэнт юрыдычнага факультэта, сябра ГА “Дыскусійна-аналітычная супольнасць “Ліберальны клуб”;
  • Андрэй Румянцаў, студэнт юрыдычнага факультета БДУ.

Мадэратар – Яўген Прэйгерман.

Уваход вольны.

Падрабязнасці тут.