Люксембург, мастакі і натхненне

Luxembourg Art Prize шукае таленавітых мастакоў і прапануе ім фінансаванне на стварэнне і падрыхтоўку персанальнай выставы.

Штогод Luxembourg Art Prize узнагароджвае маленавітых мастакоў – прафесіяналаў альбо аматараў, незалежна ад іх узросту і нацыянальнасці. Прэмія прызначана для таго, каб паскорыць кар’еру незнакамітых мастакоў з дапамогай прасторы прафесійнай галерэі, спачатку ў выглядзе групавой для намінантаў прэміі, пасля – персанальнай выставай для пераможца.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Фінасавыя ўмовы

Каб дапамагчы лаўрэату ў падрыхтоўцы і стварэнні персанальнай выставы ў галерэі, яму прызначаць стыпендыю памерам 25 000 еўра.

Усе выдаткі мастакоў аплочваюцца галерэяй у межах выставы Luxembourg Art Prize 2016 (транспартаванне і страхаванне работ, авія- і чынугачныя квіткі, пражыванне ў гатэлі, поўны пансіён). Тое самае датычыцца асобы, якая будзе суправаджаць мастака і прыедзе разам з ім у Вялікае Герцагства Люксембург.

Падрабязнасці можна знайсці тут.

Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 года.