Магістарская праграма і Каўказ

Рэгіянальная магістарская праграма “Правы чалавека і дэмакратызацыя на Каўказе” запрашае зацікаўленых студэнтаў.

Праграма фінансуецца Еўразвязам і ажыццяўляецца Еўрапейскім інтэруніверсітэцкім цэнтрам (Венецыя) ў партнёрстве з вядучымі ўніверсітэтамі Беларусі, Украіны, Арменіі і Грузіі.

Афіцыйныя мовы навучання – ангельская і руская.

Першы тэрмін праграмы студэнты будуць навучацца ў Цэнтры еўрапейскіх даследаванняў Ерэванскага дзяржуніверсітэта (Арменія). Палітычны модуль праграмы вывучаецца ў БДУ (Беларусь), юрыдычны – ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі (Украіна), міждысцыплінарны – у Тбіліскім дзяржуніверсітэцу імя Іванэ Джавахішвілі (Грузія).

Прадугледжана 25 стыпендый для фінансавання навучання.

Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці па спасылцы.

Паводле by.odb-office.eu