Магістарская праграма па геаграфіі экалагічных рызык

Універсітэт Бона і United Nations University Institute for Environment and Human Security (UNU-EHS) прапануюць восем цалкам фінансаваных магістарскіх стыпендый для студэнтаў з краін у стадыі развіцця. Праграма магістратуры – Joint Master of Science (M.Sc.) «Геаграфія экалагічных рызык і бяспекі чалавека.”

Працягласць праграмы – 2 гады. Месца: Бон, Нямеччына.

​​Вобласці экспертызы: ацэнка уразлівасці, экасістэмныя паслугі, ўстойлівае развіццё, ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў, адаптацыя да змены клімату, зносіны чалавека і прыроды, навука і тэхналогіі, геаграфія развіцця, геамарфалогія, сацыяльная гідралогія, даследаванні будучыні, дыстанцыйнае зандзіраванне і г.д.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень бакалаўра (ці эквівалент) у галіне геаграфіі альбо параўнальная са ступенню бакалаўра праграма прафесійнага навучання (ступень атрымана не пазней за 5 гадоў да пачатку праграмы);
  • не менш за 100 ECTS (ці эквівалент) па курсах у трох наступных напрамках: (1) Геаграфія чалавека і сацыяльныя навукі з акцэнтам на прасторавыя структуры, грамадства і развіцця; (2) Метадалогія навукі і эмпірычныя метады даследавання; (3) Фізічная геаграфія, геанавукі і навукі а навакольным асяроддзі;
  • адсутнасць магістарскай ступені ў адпаведнай галіне;
  • мінімум два гады прафесійнага вопыту ў адпаведнай сферы;
  • грамадзянства краіны з ліку краін у стадыі развіцця;
  • пацверджанне добрага валодання ангельскай мовай;
  • моцная матывацыя ўнесці свой уклад у галіну бяспекі чалавека і кіравання рызыкамі;
  • высокая матывацыя навучацца ў полікультурным і міждысцыплінарным асяроддзі.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка;
  • CV;
  • афицыйныя транскрыпты, з указаннем курсаў і адзнак;
  • матывацыйны ліст;
  • пацверджанне валодання ангельскай мовай;
  • копія дыпломнай працы;
  • іншыя сертыфікаты (удзел у курсах і г.д.);
  • рэкамендацыйныя лісты.

Усе дакументы трэба адсканіраваць і даслаць як адзін pdf-файл (не больш з 8 Мб) на паштовую скрыню master-georisk@ehs.unu.edu. Дэдлайн падачы заяўкі – 15 студзеня 2017.

Больш падрабязнасцей тут і тут.