Мара? Не, вучоба ў Аўстраліі

Міжнародная стыпендыя Flinders International Postgraduate Research Scholarships запрашае даследчыкаў з усяго свету ў Аўстралію.

Стыпендыя разлічана на замежных студэнтаў, якія жадаюць атрымаць адукацыю і правесці даследаванне ва ўніверсітэце Фліндэрса.

Спецыяльнасці:

  • гуманітарныя навукі;
  • бізнэс;
  • біятэхналогіі;
  • клінічная адукацыя;
  • клінічная рэабілітацыя;
  • права.

Увесь пералік спецыяльнасцей тут.

Кандыдаты могуць падаваць заяўку на навучанне ў магістратуры (2 гады) ці аспірантуры (3 гады).

Неабходныя дакументы:

  • папярэдне трэба скантактавацца з патэнцыйным навуковым кіраўніком і атрымаць згоду ад яго на правядзенне даследавання пад яго кіраўніцтвам;
  • публікацыі;
  • адзнакі;
  • прапанова даследавання;
  • два рэкамендацыйныя лісты;
  • СV.

Фінансавыя ўмовы

Памер гранту пакрывае кошты за навучанне, а таксама прадугледжвае стыпендыю.

Дэдлайн – 12 жніўня 2016 года.

Больш дэталей – тут.