Майстар-клас “Як кіраваць сваёй дысцыплінай і часам”

БАСС запрашае на майстар-клас, на якім распавядзе і навучыць, як эфектыўна планаваць ды кантраляваць свой час і занятасць.

Калі: 20 лістапада а 13:30.
Дзе: вуліца Старынаўская, 15, Мінск.

Майстар-клас арыентаваны пераважна на падлеткаў і студэнтаў, якія жадаюць навучыцца самакантраляваць сябе і свой час.

У праграме:

  • самадысцыпліна і тайм-мэнэджмент: у чым розніца?
  • чаму тэхнікі тайм-мэнэджменту не працуюць?
  • хітрыкі мозгу: як выкрыць сябе ў самападмане?
  • як пачаць рабіць тое, што хочаш?
  • аб чым насамрэч кажа наш страх?
  • самакантроль: прыроджаны талент альбо набыты навык?
  • што такое пачуццё віны? Чаму ўзнікае пачуццё віны і як яго рэгуляваць?
Удзел у трэнінгу можа дапамагчы пачаць:
  • разумець сапраўднае значэнне сацыяльных страхаў;
  • рэгуляваць пачуццё віны;
  • выпрацоўваць сваё пачуццё самадысцыпліны;
  • развіваць навык самакантролю;
  • разумець і рабіць тое, што насамрэч каштоўнаеі важнае для цябе.
Трэнерам будзе Арцём Зайцаў – практыкуючы псіхолаг, аўтар і вядучы навучальных праграм па развіцці эмацыйнага інтэлекту, асабістай эфектыўнасці, прафесійным самавызначэнні.

Фінансавыя ўмовы

Наведванне сустрэчы – 15 рублёў (150 000 р. да дэнамінацыі). Гэтая сума часткова пакрывае арэнду, раздаткавыя матэрыялы і кава-паўзу.

Папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

Больш падрабязная інфармацыя размешчана на старонцы мерапрыемства ў сацыяльнай сетцы  “ВКонтакте” –  vk.com/selfmanagementskills.

За падрабязнасцямі звяртайцеся, калі ласка, да арганізатара трэнінга Вольгі Падамацька: