Міжнародная праграма абмену ў ЗША

Нацыянальны фонд падтрымкі дэмакратыі (NED) прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме Рэйгана-Фасэла – міжнароднай праграме абмену, якая дае магчымасць грамадзянскім актывістам, навукоўцам і журналістам з розных краінаў правесці пяць месяцаў у Нацыянальным фондзе падтрымкі дэмакратыі (NED) для выканання незалежных даследаванняў праблемаў у галіне дэмакратыі ў самых розных рэгіёнах свету.

Лакацыя – Вашынгтон, ЗША.

Праграма разлічаная на два пяцімесячныя семестры ў год (кастрычнік-люты, сакавік-ліпень), на працягу якіх удзельнікі будуць працаваць над сваімі праектамі. Актывісты змогуць засяродзіцца на стратэгіі і метадах развіцця дэмакратыі ў цікавай ім краіне, а навукоўцы – праводзіць даследаванні для падрыхтоўкі публікацый. Праекты могуць датычыцца эканамічных, палітычных, сацыяльных, юрыдычных ці культурных аспектаў дэмакратычнага развіцця і ўключаць у сябе шырокі спектр метадаў і падыходаў.

Практычнае веданне ангельскай мовы з’яўляецца неабходнай умовай для ўдзелу.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам праграмы прадастаўляецца штомесячная стыпендыя, медыцынская страхоўка і кампенсацыя выдаткаў на авіябілеты ў абодва бакі.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна да 15 кастрычніка 2016 года падаць заяўку.

Падрабязную інфармацыю пра праграму глядзіце па спасылцы.