Міжнародная праграма шукае спецыяліста па інфармацыі

Грамадскі тэхнічны сакратарыят (JTS) праграмы Латвія-Літва-Беларусь 2014-2020 па супрацоўніцтву паміж краінамі адчыніл вакансію інфармацыйнага спэцыяліста ў Беларусі.

Офіс праграмы знаходзіцца ў Вільні, месца працы – Мінск.

Асноўныя абавязкі спецыяліста:

  • рэгулярныя паездкі па Гарадзенскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай вобласцях;
  • інфармаванне беларускіх патэнцыйных заяўнікаў аб магчымасці фінансавання, а прыярытэтах і патрабаваннях Праграмы;
  • дапамога беларускім патэнцыйным заяўнікам у пошуку адпаведных партнёрскіх праекта ў Латвіі і / альбо Літве і наадварот;
  • актыўнае садзейніцтва дзейнасці JTS ў кансультаванні беларускіх бенефіцыяраў і партнёраў праекта;
  • садзейніцтва беларускім бенефіцыярам і партнёрам у падрыхтоўцы канчатковых справаздач па праектах у рамках праграмы;
  • праверка месц працы і сайтаў беларускіх партнёраў, праверка ходу выканання праектаў і дапамога ў вырашэнні праблемных пытанняў.
  • супрацоўніцтва з нацыянальнымі ўстановамі;
  • садзейніцтва ў падрыхтоўцы і рэалізацыі плана камунікацыі Праграмы;
  • падрыхтоўка інфармацыі для вэб-сайта праграмы і іншае.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • вышэйшая адукацыя ў галіне камунікацыі, сувязяў з грамадскасцю, журналістыкі, грамадскага адміністравання, кіравання бізнесам альбо іншай адпаведнай вобласці;
  • добрае валоданне пісьмовай і вуснай рускай і ангельскай мовамі; веданне латышскай мовы і / альбо літоўскай будзе перавагай
  • добрае веданне заканадаўства Еўразвязу, асабліва пунктаў, звязаных з выкарыстаннем сродкаў Праграмы добрасуседства (ENP), а таксама веланне адпаведнага беларускага заканадаўства;
  • добрае веданне адпаведных рэгіянальных стратэгій і прыярытэтаў у галіне развіцця.
  • не менш 3-х гадоў прафесійнага вопыту і досведу працы з міжнароднымі праграмамі альбо праектамі ў галіне сувязяў з грамадскасцю і журналістыкі (вопыт працы с дзяржаўнымі ўстановамі разглядаецца як перавага);
  • выдатныя арганізацыйныя, адміністрацыйныя і камунікатыўныя навыкі.
  • уменне планаваць і арганізоўваць працу самастойна;
  • уменне працаваць з інфармацыяй;
  • уампутарная пісьменнасць (MS Office Pro, Internet).

Пачатак працы – студзень 2017, першыя 3 месяцы – выпрабавальны тэрмін.

Дэдлайн падачы заявак – 8 снежня 2016. Сумоўе (і практычныя заданні) на ангельскай і рускай мовах адбудзецца 14 снежня 2016 у Мінску.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.