Міжнародная школа ў Адэскім універсітэце

Міжнароднаяя школа Адэскага нацыянальнага політэхнічнага ўніверсітэта “Гнуткі праекты мэнэджмент” шукае маладых людзей, якія цікавяцца сучаснай навукай і тэхналогіямі.

Калі: 23-28 жніўня 2017 года.
Дзе: Адэса, Украіна.

Тэматыка летняй школы – маркетынг, рэклама, IT, дызайн, адукацыя і г.д.

Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты з усяго свету, якія маюць цікавасць да пазначанай тэматыкі.

Праграма школы:

  • крытэры для выбару праектных падыходаў, што змогуць прывесці да лепшых вынікаў у залежнасці ад асаблівасцяў прадукту ці асяродку;
  • Agile-маніфест;
  • адаптацыя інструментаў гнуткага праектнага мэнэджменту;
  • тэхнікі стварэння самаарганізаваных каманд, роля ў Agile-камандах;
  • дыскусіі вынікаў і адкрыццё будучых Agile.

Падаць заяўку для ўдзелу ў школе можна па спасылцы.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце альбо атрымаць па е-адрасе onpumip@gmail.com.

Дэдлайн – 25 снежня 2016 года (але арганізатары просяць зарэгістравацца раней, наколькі гэта магчыма).