Моладзевая Еўропа: трэнінг для краін Усходняй Еўропы і Каўказа

Моладзевыя работнікі з адпаведных рэгіёнаў запрашаюцца паразважаць над будучыняй Еўропы і ролю моладдзі ў ёй падчас курса “Youthful Europe” – EECA edition.

Калі: 27 сакавіка – 1 красавіка 2017. Дзе: Тбілісі, Грузія.

Мэтавая група праграмы: моладзевыя работнікі, якія жадаюць даведацца больш пра Еўропу, з асаблівым фокусам на краіны Ўсходняга партнёрства і Расію.

Праграма складаецца з наступных частак:

  1. Дыстанцыйнае навучанне – 4 модулі напярэдадні трэнінга ў Грузіі і 2 модулі пасля;
  2. Трэнінг у Грузіі – 4 дні (27.03-01.04.2017).

Арганізатары ініцыятывы: нацыянальныя агенцыі Аўстрыі, Нямеччыны і Польшчы праграмы Erasmus+: Youth in Action, а таксама тры рэгіянальныя цэнтры SALTO (SEE, EECA and Euromed). А праграме можны даведацца тут.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • дзейнасць, звязаная з працай з моладдзю;
  • узрост – ад 18 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • магчымасць удзельнічаць у праграме цалкам, уключна фазу дыстанцыйнага навучання;
  • зацікаўленасць у далейшым выкарыстанні прыдбанага досведу ў працы з моладдзю лакальнай суполкі.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў праграмы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 5 лютага 2017. Па пытаннях праграмы можна звяртацца да Марыны Макаранка, mmakarenko@frse.org.pl, +48224631461

Больш падрабязнасцей па спасылцы.