Музыка з’яднае ў Турцыі

Асацыяцыя “Her Yerde Sanat – Мастацтва паўсюль” запрашае на музычны майстар-клас у Мардзін.

Перыяд – 13-22 траўня 2016 г. Лакацыя – Мардзін, Турцыя.

Цягам 10 дзён удзельнікі будуць распрацоўваць праграму музычнага майстар-класу, далучацца да яго арганізацыi разам з маладымі бежанцамі, ствараць музычныя кампазіцыі, якія пасля будуць выконвацца на пляцоўках Мардзіна.

Мэта майстар-класу – абмен і распрацоўка методык, інструментаў і спосабаў, якія выкарыстоўваюць музыку, для працы з моладдзю з групаў рызыкі.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя лідары і супрацоўнікі моладзевых арганізацый, трэнеры і музыкі.

Падаць заяўку можна па спасылцы. Трэба толькі папярэдне зарэгістравацца на сайце.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Удзельнікам неабходна аплаціць толькі выдаткі на праезд.

Дэдлайн – 25 красавіка 2016 года.