Медыявандроўка па ЗША

Сусветны інстытут прэсы (ЗША) прапануе стажыроўку для прафесійных журналістаў, якія жадаюць пазнаёміцца з працай амерыканскіх СМІ.

Стыпендыяты праграмы наведаюць Нью-Йорк і Вашынгтон, будуць рыхтаваць рэпартажы сацыяльнай тэматыкі, удзельнічаць у брыфінгах. Запрашаюцца як штатныя журналісты, так і фрылансеры.

Мэта праграмы – пазнаёміць стыпендыятаў з працоўным асяроддзем амерыканскіх СМІ.

Тэрмін стажыроўкі – з сярэдзіны жніўня да сярэдзіны кастрычніка 2016 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мінімум 5 гадоў досведу ў сферы навінаў;
  • доброе валоданне пісьмовай і гутарковай ангельскай мовай;
  • лідарскі патэнцыял.

Падаць заўяку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 15 лютага 2016 года.

Паводле by.odb-office.eu