Мысленне як безумоўная каштоўнасць: падводзім вынікі году

“Тыдзень беларускага мыслення” запрашае ўсіх жадаючых убачыць разнастайнасць формаў і праяваў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве.

Калі: з 19 па 25 верасня 2016 года.

У праграме: маналагічныя развагі на адвечныя і суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, выставы і майстар-класы, прэзентацыі і меладэкламацыі.

Урачысты пачатак — адкрыццё выставы “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення” 16 верасня а 19:00, у прасторы Корпус 8 (пр. Машэрава, 9).

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на cytuj.svajo@gmail.com.

Падрабязную праграму Тыдня можна знайсці і спампаваць тут.

Арганізатары — міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, Лятучы ўніверсітэтграмадская кампанія “Будзьма беларусамі!”Беларускі Калегіум, “Мова Нанова”“Беларусский журнал”“,  кнігарня “Логвінаў” і Інстытут палітычных даследаванняў “Палiтычная сфера”– падрыхтавалі дзясяткі разнастайных мерапрыемстваў, якія аб’яднаюць не толькі і не столькі філосафаў і мысляроў. Кажучы “мысленне”, арганізатары разумеюць не прафесійную прыналежнасць, але перадусім здольнасць выказвацца свабодна, свядома ды абгрунтавана.

Больш інфармацыі знаходзіцца па спасылцы. Таксама мерапрыемства ёсць у Facebook.