На EVS-валанцёрства – у Грэцыю

Грэчаская арганізацыя Experimental Technology Education Sports шукае EVS-валанцёра з Беларусі.

Перыяд – 1 сакавіка – 30 верасня 2017 года. Лакацыя – Vrontados, Грэцыя.

Дзейнасць, якой будзе займацца валанцёр, базуецца на:

  • камп’ютарных праграмах (30%);
  • супрацоўніцтве ў галіне новых тэхналогій па пытаннях адукацыі, культуры і спорту (40%);
  • інтэрнэт-радыё (20%);
  • натхненні валанцёра (10%).

Досвед працы ў гэтай галіне не мае значэння. Галоўнае – матывацыя і зацікаўленасць.

Арганізацыя, якая адпраўляе валанцёра, – New Faces; якая прымае – Experimental Technology Education Sports (кантактная асоба – Psoras Dimitrios).

Тых, хто зацікавіўся магчымасцю, просяць пісаць на е-адрас info@chios.com, каб атрымаць анкету.

Фінансавыя ўмовы

Праект фінансуецца праграмай Erasmus+, якая пакрывае ўсе выдаткі: мясцовы транспарт, пражыванне, харчаванне, грошы на кішэнныя выдаткі, на візу, моўныя курсы па неабходнасці.

Дэдлайн – 30 кастрычніка 2016 года.

Больш інфармацыі можна даведацца тут.