На сустрэчу за “Нашай Нівай”: другая Адкрытая лятучка

Press Club Belarus і інтэрнэт-часопіс 34mag.net запрашаюць на другую “Адкрытую лятучку” з рэдакцыяй “Нашай Нівы”.

Калі: 30 лістапада 2016 года, 18:00.
Дзе: Прэс-Клуб, вуліца Веры Харужай, 3, пакой 601, Мінск.

На сустрэчу завітаюць галоўны рэдактар газеты Андрэй Дынько, журналісты Настасся Роўда і Ягор Марціновіч, фатограф Сяргей Гудзілін і іншыя. Падзея будзе цікавая для журналістаў, студэнтаў журналістыкі, а таксама чытачоў выдання. Фармат прадугледжвае сесію пытанняў з залі.

Рэдакцыя распавядзе пра сваю рэдакцыйную палітыку, падзел абавязкаў, спосабы прамоўцыі матэрыялаў і пошук людзей у каманду.

Для ўдзелу пажадана зарэгістравацца,