Напярэдадні: летняя школа пра выбары

Рух “За Свабоду” запрашае на летнюю Школу “Выбарчыя сістэмы і дэмакратыя”, якая пройдзе з 2 па 7 жніўня ў Беларусі.

Удзельнікі школы пазнаёмяцца з механізмамі правядзення выбарчых кампаній, рознымі выбарчымі сістэмамі, даведаюцца пра паліттэхналогіі.

Навучанне будзе найбольш цікавае тым, хто жадае актыўна ўдзельнічаць у выбарах – стаць кандыдатам, кіраўніком штаба і прывесці свайго кандыдата да перамогі.

Перад удзельнікамі выступяць эксперты: паліттэхнолагі, эканамісты, журналісты, а таксама палітыкі.

Лакацыя – Беларусь (дакладнае месца будзе вядомае пазней).

Узрост удзельнікаў – 18-30 гадоў.

Усім ахвотным удзельнічаць трэба запоўніць адмысловую форму, а таксама падрыхтаваць невялікае эсэ (да 1000 знакаў) на тэму “Паспяховая выбарчая кампанія: 5 крокаў да перамогі”.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць выдаткі на даезд, пражыванне і харчаванне падчас сесіі.