Навучацца і вандраваць – бясплатна!

Курсы ангельскай мовы Lёrn запрашаюць усіх ахвотных на бясплатнае мерапрыемства «Як навучацца і вандраваць па свеце. Бясплатна».

Калі: 25 жніўня а 18.00. Дзе: Менск.

Бясплатная магістратура ў Берліне, семестр ва ўніверсітэце ЗША, моладзевы эканамічны форум у Польшчы альбо добраахвотны год у Берліне – аб усіх праграмах распавядуць тыя, хто сам у іх удзельнічаў і прайшоў ад пачатку да канца весь працэс адбору ўдзельнікаў.

Колькасць месцаў абмежаваная, для ўдзелу неабходна запоўніць форму па спасылцы.

Па ўсіх пытаннях наконт мерапрыемства можна звяртацца да Марыі: па тэлефоне +375291591302 ці на паштовую скрыню lernbelarus@gmail.com.

Больш падрабязнасцей ў сацсетках Вконтакте і Facebook.