Навучальны курс для краязнаўцаў Гародні

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» прымае заяўкі на вочна-дыстанцыйны адукацыйны курс для краязнаўцаў.

Калі і дзе: жнівень – лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».

Мэтавая група: краязнаўцы, настаўнікі, музейныя супрацоўнікі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў з Гародні і Гарадзенскай вобласці, якія зацікаўлены ў павышэнні кампетэнцый у сферы даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Што атрымаюць удзельнікі:

  • знаёмства з інавацыйнымі метадамі працы з мясцовай гісторыка-культурнай спадчынай (мікрагісторыя, рэгіяналістыка, вусная гісторыя і інш.);
  • практычныя веды адносна найбольш эфектыўных спосабаў працы з комплексам крыніц і навуковай літаратуры па гісторыі і культуры населеных пунктаў і супольнасцяў Гродзенскай вобласці;
  • індывідуальныя кампетэнцыі ў планаванні і правядзенні краязнаўчых даследаванняў і мерапрыемстваў па папулярызацыі мясцовай гісторыі і культуры;
  • кансультацыі з боку спецыялістаў у пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах тэматыкі курса і рэалізацыі ўласных ініцыятыў у сферы даследавання і папулярызацыі мясцовай гісторыі і культуры.

Вядучыя Курса: запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Фармат Курса: тры навучальных модуля на палатформе дыстанцыйнага навучання (аб’ем – 4-6 гадзін у тыдзень) і па месцу працы/жыхарства, а таксама тры аднадзённыя вочныя сесіі ў Гродна.

Фінансавыя ўмовы:

Удзел у вочных і дыстанцыйных занятках, навучальныя матэрыялы і кава-паўзы пад час вочных сесій бясплатныя для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц курса. Усе іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам у курсе, аплочваюцца ўдзельнікамі і ўдзельніцамі ці арганізацыямі, якія іх накіроўваюць на навучанне.

Дэдлайн рэгістрацыі заяўкі – 22 жніўня.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у курсе, звяртайцеся да каардынатара курса Андрэя Вашкевіча па электроннай пошце: horadzien@gmail.com.