Нямеччына, давай знаёміцца!

Акадэмія для беларусаў запрашае на незабыўны 10-дзённы семінар у Нямеччыну, які пазнаёміць з краінай і адчыніць новыя межы магчымасцей.

Лакацыя – Майнц. Перыяд – 16-26 жніўня 2016 года.

Падчас семінару ўдзельнікі…

  • пазнаёмяцца з краінай праз 18 адсылова падрыхтаваных сустрэч і дакладаў пра палітыку, грамадства Нямеччыны, Еўропы, у тым ліку федэратыўнай зямлі Райнланд-Пфальц, прамысловасць, вышэйшую адукацыю Майнца;
  • наведаюць Майнц і Вісбадэн;
  • паедуць на экскурсіі ў Кёльн, Франкфурт, а таксама да помніка Ларэляй;
  • сустрэнуцца з разнастайнымі сацыяльнымі групамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – 18-35 гадоў;
  • добрае валоданне нямецкай мовай;
  • цікавасць да палітыкі, культуры і грамадскай жыцця Нямеччыны.

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая і падпісаная заяўка;
  • матывацыйны ліст, дзе кандыдат тлумачыць, чаму ён жадае ўзяць удзел у семінары;
  • жыццярыс;
  • пашпартны фотаздымак;
  • падцверджанне валоданнем нямецкай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 250 еўра. Гэтая сума пакрывае кошт пераезду на аўтобусе, медыцынскага страхавання, візы, вячэраў. Удзельнікі будуць пражываць у гасцявых сем’ях, якія ўжо маюць багаты досвед прыёму гасцей з Беларусі. Там жа ўдзельнікі будуць снедаць.

Задаць дадатковыя пытанні можна па е-адрасе akademie@MainzMinsk.de. Сюды ж неабходна дасылаць усе дакументы. Альбо на рэальны адрас: c/o Franz Blum M. A.; Leibnizstraße 15; D-55118 Mainz; Deutschland.

Дэдлайн – 31 траўня.