Нямецка-амерыканская даследчыца распавядзе пра генацыд

18 чэрвеня ў прасторы «ЦЭХ» у межах праекта ECLAB_Интэракцыя нямецка-амерыканская даследчыца Аніка Вальке прэзентуе сваё даследаванне і кнігу «Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі».

Пачатак а 18:30. Лакацыя – вул. Кастрычніцкая, 16.

Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія.

Мадэратар – Аляксей Братачкін, кіраўнік канцэнтрацыі «Публічная гісторыя».

Аніка Вальке гісторык, дацэнт універсітэта ім. Вашынгтона ў Сэйнт-Луісе (ЗША). Навуковыя інтарэсы: гісторыя і памяць пра Другую сусветную вайну, Халакост і нацысцкі генацыд, гендарныя і ўзроставыя аспекты выжывання ў экстрэмальнай сітуацыі, міграцыя, метадалогія вуснай гісторыі. У 2015 г. Асацыяцыя жанчын у славянскіх даследаваннях узнагародзіла яе прэміяй Heldt Prize за найлепшы артыкул.

Аніка Вальке пра сваю апошнюю кнігу: «У маёй кнізе аналізуецца, як першае пакаленне савецкіх габрэяў адчула на сабе нацыянал-сацыялісцкі генацыд, і як тыя, хто перажылі яго, успамінаюць пра гэта ў новым сацыяльным кантэксце. Абапіраючыся на вусныя гісторыі, відэа сведак генацыду і ўспаміны, сабраныя ў былым СССР, я паказваю, як маладыя савецкія габрэі змагаліся за выжыванне, і што іх памяць была сфармавана міжэтнічнымі адносінамі ў кантэксце акупацыі, нямецкай палітыкі знішчэння і савецкіх намаганняў для канструявання патрыятычнага адзінства савецкага народа». Падрабязней тут.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook