Не магчымасць – мара: стыпендыя на вучобу ў каледжах UWC

Нацыянальны UWC камітэт абвяшчае набор беларускіх вучняў на 2017-2018 навучальны год у школы UWC.

Прапануюцца стыпендыі ў наступныя каледжы:

  • Арменія – UWC Dilijan, www.dilijanschool.com (0 – 80% фінансавання);
  • Боснія і Герцагавіна – UWC Mostar, www.uwcmostar.ba (0 – 75% фінансавання);
  • Індыя – UWC Mahindra College, www.uwcmahindracollege.org (0 – 60% фінансавання);
  • Кітай – UWC Changshu, www.uwcchina.org (0 – 49% фінансавання);
  • Нідэрланды – UWC Maastricht, www.uwcmaastricht.nl (100% фінансавання);
  • Сінгапур – UWCSEA, www.uwcsea.edu.sg (0 – 100% фінансавання).

Навучанне вядзецца на ангельскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыяту. Тэрмін навучання – 2 гады.

Прэтэндэнты мусяць:

  • мець 16 год на 1 верасня 2017 года;
  • быць навучэнцамі/-камі 10-ага альбо 11-ага класа;
  • мець грамадзянства Беларусі альбо дазвол на жыхарства.

Конкурс адбываецца ў 2 этапы.

На 1 тур да 31 каcтрычніка 2016 года трэба даслаць на адрас uwcblr@gmail.com:

  • запоўненую анкету (запампаваць тут);
  • копію ведамасці паспяховасці за мінулы навучальны год;
  • копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Кандыдаты, якія прайшлі ў 2 тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 26 – 27 снежня 2016 года ў выглядзе гутаркі дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўню і асабістых якасцяў кандыдата. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.

Дэталёвую інфармацыю аб праграме можна пачытаць на афіцыйным сайце.