Не прабавіць лета дарма: карысная магчымасць для падлеткаў

Трэнінг па сацыяльным прадпрымальніцтве для падлеткаў запрашае зацікаўленых удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Лакацыя – Мінск. Перыяд – 12-19 жніўня 2016 года.

Арганізатары – “Новые лица” і ОДБ Брусэль.

Да ўдзелу запрашаюцца падлеткі ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў з усёй Беларусі, у якіх ёсць ідэя ўласнага бізнэсу.

Трэнінг “SEI Youth: Мой першы бізнэс” – гэта выдатная магчымасць…

  • развіць прадпрымальніцкія навыкі, якія спатрэбяцца не толькі ў бізнэсе;
  • разварушыць уласнае крэатыўнае, інавацыйнае і стратэгічнае мысленне, уменне планаваць і браць на сябе адказнасць, кіраваць фінансамі, прэзентаваць і прасоўваць свае ідэі ды працаваць у камандзе.

Менавіта гэтыя ўменні будуць развіваць удзельнікі трэнінгу пад кіраўніцтвам беларускіх і міжнародных спецыялістаў.

Цягам тыдня яны разам змадэлююць працэс стварэння сацыяльнага бізнэсу ад аналізу сацыяльных/эканамічных праблем, пошука ідэй да распрацоўкі прататыпу прадпрыемства і яго прэзентацыі вядучым прадпрымальнікам Беларусі.

Фінансавыя ўмовы

Курс навучання бясплатны. Праезд да Мінска, пражыванне, харчаванне і кава-паўзы цалкам забяспечваюцца арганізатарамі.

Інфармацыю пра тое, як падацца на гэты трэнінг, можна знайсці па спасылцы.

Дэдлайн – 18 ліпеня, 17:00.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца на е-адрас sei@odboffice.eu.