Незабыўны семестр у Нямеччыне разам з GFPS

Аб’яднанне студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе (GFPS) сумесна з фундацыяй польска-­нямецкай супрацы прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу летняга семестра-2017.

Перыяд – красавік-жнівень 2017 года. Лакацыя – Нямеччына.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • валоданне нямецкай мовай на добрым узроўні;
  • актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;
  • паспяховае навучанне ва ўніверсітэце;
  • жаданне бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі працэсамі, навукай і культурай.

Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:

  • беларускае грамадзянства;
  • статус навучэнца адной з беларускіх ВНУ.

На момант атрымання стыпендыі студэнт павінен быць на 3 курсе беларускай ВНУ.

Стыпендыя ўключае:

  • асабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання – вас забяруць з вакзала, паклапоцяцца пра жытло і залічэнне;
  • фінансавую падтрымку, дастатковую для бесклапотнага навучання і жыцця ў Нямеччыне

Падаць заяўку на стыпендыю можна выключна анлайн на старонцы gfps.org/belarus.

Больш інфармацыі можна атрымаць па е-адрасе belarus@gfps.org.

Дэдлайн – 15 кастрычніка 2016