Па даследванні і падмурак сваёй кар’еры – у Эдзінбург

Універсітэт Эдзінбурга запрашае на стыпендыяльную праграму Principal’s Career Development.

Стыпендыяльная праграма даступная для кандыдатаў не толькі з Брытаніі ці Еўразвязу, але і з усяго свету і скіраваная PhD-даследванні. Першы год вучобы і даследвання пачынаецца ў 2017-2018 акадэмічным.

Праграма не толькі ўключае выкананне даследвання, але і прапануе магчымасці трэнінгаў і самаразвіцця, якія дапамогуць развіць неабходныя навыкі, каб пабудаваць паспяховую кар’еру.

Універсітэт Эдзінбурга заснаваны ў 1582 годзе, уваходзіць у 6 самых старых універсітэтаў ангельскаймоўнага свету.

Перш чым падавацца на стыпендыю, кандыдат мусіць скантактавацца са Школай, у якой ён плануе рабіць даследванне, і даведацца, ці можа гэтая стыпендыя быць скарыстана дзеля вывучэння той дысцыпліны, якую кандыдат плануе засвоіць.

Каб атрымаць стыпендыю, кандыдату неабходна быць ужо залічаным на PhD-праграму.

Іншыя патрабаванні да кандыдатаў:

  • добрае валоданне ангельскай мовай (IELTS 7.0, не старэй за два гады);
  • дазволена падаваць заяўку і без вынікаў моўнага тэсту, але яго ўсё адно неабходна будзе здаць як мага хутчэй.

Стыпендыя разлічана на тры гады, калі студэнт-даследчык будзе паказваць добрыя вынікі працы.

Фінансавыя ўмовы

Праграма пакрывае аплату за вучобу (tuition fee), а таксама выдзяляе стыпендыю ў памеры £14 500. Усяго выдзяляецца 45 стыпендый.

Як падацца 

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас studentfunding@ed.ac.uk.