Па міжкультурны дыялог – у Арменію

New Faces шукаюць трох удзельнікаў ад Беларусі на трэнінг у Арменіі “На межах міжкультурнага сутыкнення і дыялогу”.

Перыяд – 24 лістапада – 4 снежня 2016 года. Лакацыя – Aghveran, Арменія.

Трэнінг скіраваны на тое, каб:

  • прадставіць магчымасць для ўдзельнікаў з моладзевага сектара парэфлексаваць над сучаснымі выклікамі для грамадства ў галіне міжкультурнага і міжцывілізацыйнага дыялогу;
  • падвысіць узровень ведаў моладзевых супрацоўнікаў аб тым, якую ўплывовасць і важнасць мае міжкультурная камунікацыя, навучанне і дыялог на індывідуальным, бізнэс- і глабальным узроўнях;
  • навучыць удзельнікаў інавацыйным метадам ды інструментам, якія могуць быць карыснымі ў іх супольнасцях для працы з маладымі людзьмі;
  • распрацаваць міжнародныя праекты для далейшага супрацоўніцтва (больш падрабязней пра сутнасць трэнінгу можна пачытаць тут).

Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікі цалкам забяспечваюцца жыллём і харчаваннем. Выдаткі на падарожжа кампенсуюцца ў памеры 275 еўра.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 28 кастрычніка 2016 г.