Пабудаваць бізнэс на навуковых і інавацыйных распрацоўках

Стартап-школа Labintel для навукаёмістых і тэхналагічных праектаў запрашае ўсіх ахвотных на бясплатныя пробныя заняткі.

Калі: 30 верасня, 18:00 – 21:00. Дзе: Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 6, гатэль”Манастырскі”, канферэнц-заля Бернардзін.

Удзельнікі сустрэнуцца з Людмілай Антаноўскай, кіраўніцай міжнароднага холдынгу “Polimaster”, якая выступіць з прамовай “Як стварыць гісторыю поспеху”.

Госці сустрэчы пазнаёмяцца з прыкладамі паспяховых навукова-вытворчых прадпрыемстваў Беларусі, а таксама атрымаюць адказы на наступныя пытанні:

  • Ці варта ісці навукоўцам у бізнэс і чаму?
  • Якія шляхі камерцыялізацыі навуковых распрацовак існуюць і могуць выкарыстоўвацца інаватарамі;
  • Дзе знайсці фінансаванне і інвестыцыі для развіцця інавацыйных распрацовак:
  • Якія памылкі робяць даследчыкі-інаватары на шляху пабудовы бізнэсу.

Сустрэча будзе карысна:  прадпрымальнікам, якія шукаюць новыя тэхналогіі; спецыялістам, якія жадаюць далучыцца да інавацыйнага бізнэсу на стадыі запуску, навукоўцам ды інаватарам, якія шукаюць магчымасці ўвасобіць новую тэхналогію/вынаходніцтва, камерцыялізаваць інавацыйную распрацоўку.

Зарэгістравацца на бясплатныя заняткі можна тут.

Усе заняткі стартап-школы LABINTEL ладзяцца ў межах праекта, які рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Таварыства спрыяння інавацыйнаму бізнэсу” ў партнёрстве з ТАА “Лабараторыя інтэлекту” пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID). USAID падтрымлівае стартап-рух у Беларусі, а таксама развіццё малога бізнэсу і прыватнага сектара.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.