Падтрымаць еўрапейскае супрацоўніцтва праз культуру

У межах праграмы “Крэатыўная Еўропа” ладзіцца конкурс праектаў па падтрымцы еўрапейскага супрацоўніцтва для падпраграмы “Культура“.

Мэты конкурсу:

  • прамоўцыя міжнацыянальнай мабільнасці творцаў і прафесіяналаў культурніцкай сферы для міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця іх кар’еры;
  • развіццё аўдыторыі праз паляпшэнне доступу да еўрапейскай культурнай спадчыны і творчых працаў;
  • спрыянне творчасці, новым інавацыйным падыходам у мэнэджмэнце, маркетынгу, дзіджыталізацыі (лічбавай сферы), падтрымка прафесіяналаў у набыцці новых навыкаў;
  • спрыянне інтэграцыі ўцекачоў у ЕЗ праз сутворчасць, міжкультурны і міжрэлігійны дыялог і пашану іншых культур.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўнікі краін Еўразвязу і Ўсходняга партнёрства, культурныя аператары з досведам працы мінімум 2 гады.

Намінацыі конкурсу:

  • маламаштабныя праекты супрацоўніцтва. Максімальны памер гранту – 200 тыс. еўра (максімум 60% ад агульнага бюджэту праекта). Арганізацыя-лідар праекта мусіць мець мінімум 2 партнёры, якія прадстаўлены мінімум у 3 краінах праграмы “Крэатыўная Еўропа” – “Культура”;
  • шырокамаштабныя праекты супрацоўніцтва. Максімальны памер гранту з боку Еўразвяза складае 2 млн еўра (максімум 50% ад агульнага бюджэту праекта). Арганізацыя-лідар мусіць мець як мінімум 5 партнёраў, якія прадстаўлены ў мінімум 6 краінах праграмы “Крэатыўная Еўропа” – “Культура”.

Максімальны тэрмін выканання праектаў – 48 месяцаў.

Дэдлайн – 23 лістапада 2016 г.

Грамадскія арганізацыі запрашаюцца да праходжання дыстанцыйнага курсу навучання, а таксама прагляду тлумачальнага відэа-роліка.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.

Паводле belngo.info