Падумаць над сваёй гісторыяй у Асвенцыме

Нямецкая арганізацыя Мaximilian kolbe werk арганізуе пяты міжнародны навучальны семінар “Асвенцым у школе” (Auschwitz im Unterricht), куды запрашае настаўнікаў і выкладчыкаў.

Семінар адбудзецца 13-17 лютага 2017 года ў Асвенцыме (Польшча).

Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі/выкладчыкі гісторыі, паліталогіі, рэлігіяназнаўства, нямецкай мовы, этыкі і г.д. з Нямеччыны, Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі.

Асноўная мова праекту – нямецкая.

Семінар скіраваны на тое, каб разам знайсці адказы на важныя пытанні:

  • як пазнаёміць школьнікаў і студэнтаў да тэмы “Злачынствы нацыяналсацыялізму”?
  • як працаваць ў тэмай Халакосту ў мультыкультурных класах?
  • якія выкладчыцкія методыкі і ідэі здольныя лепш злучыць навучэнцаў?
  • якую ролю іграюць сведкі часу?
  • чаму могуць навучыцца маладыя людзі ў такіх гістарычных месцах, як Асвенцым?
  • як школьны класы мусяць рыхтавацца да наведвання месцаў памяці?

Праграма мае на мэце ўзняць дыскусію наконт устойлівай сумеснай еўрапейскай памяці.

Фінансавыя ўмовы

Удзел для беларусаў бясплатны. Пражыванне і харчаванне, а таксама дарожныя выдаткі пераймае таварыства Мaximilian kolbe werk.

Падаць заяўку можна на гэтай старонцы.

Дэдлайн – 15 лістапада 2016 года.

Больш падрабязнасцей – на сайце.