Пакажыце культурную разнастайнасць ва Ўсходняй Еўропе

Другі фэстываль Adami запрашае да ўдзелу беларускіх мэдыяспецыялістаў.

Фокус фэстываля – культурная разнастайнасць ва Ўсходняй Еўропе. Фэст складаецца з шасці намінацый, пераможца ў кожнай атрымае прыз у 2000 еўра. Спецпрыз – месячная стажыроўка ў Страсбургу.

Adami быў створаны для падтрымкі аўдыё-, відэажурналістаў і медыяпрафэсіяналаў у краінах Усходняга Партнёрства. Прадстаўнікі шасці краін могуць браць удзел з працамі, прысвечанымі міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасці ў рэгіёне.

Тры ТБ-катэгорыі:

  • Fiction. Прыз за мастацкія і забаўляльныя праграмы і фільмы (мультфільмы, серыялы, тэлешоў). Любыя фармат, працягласць, жанр;
  • Non-fiction. Прыз за паўнаметражныя немастацкія і дакументальныя фільмы. Любы фармат, працягласць болей за дзесяць хвілін, усе немастацкія жанры;
  • News and Short non-Fiction. Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы. Любы фармат, працягласць да дзесяці хвілінаў, любы жанр.

Дзве анлайн-катэгорыі:

  • прыз за вэб-старонку. Разглядаюцца інавацыйныя вэб-прапановы. Усе фарматы і жанры;
  • прыз за анлайн-відэа. Разглядаюцца інавацыйныя анлайн-відэа. Усе фарматы і жанры.

Катэгорыя Adami маладосць. Для спецыялістаў маладзей за 28 гадоў. Могуць быць прадстаўленыя кіна- і тэлешколы, акадэміі, каледжы і школы журналістыкі. Усе фарматы і жанры.

Заяўкі прымаюцца праз афіцыйны сайт фестываля да 10 кастрычніка 2016 г.

Алгарытм падачы:

  • запаўненне рэгістрацыйнай формы;
  • атрыманне рэгістрацыйнага нумару;
  • загрузка працы.

Паводле belngo.info