Паклапаціся пра будучыню ўжо зімой: кансультацыі па размеркаванні

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання БАСС запрашае на серыю мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі, дзе распавядзе ўсё, што вы хацелі ведаць пра размеркаванне.

Каманда экспертаў гатовая дапамагчы табе:

  • калі ты выпускнік ці проста неабыякавы студэнт і табе не ўсё адно, як пройдзе тваё размеркаванне;
  • калі да выпуску табе чакаць яшчэ некалькі гадоў, але ты ўжо разумееш, як важна разбірацца ў дэталях гэтай справы;
  • калі ты малады спецыяліст, які жадае нешта змяніць у сваёй абавязковай адпрацоўцы, але не ведае як.

Хочаш ведаць, што такое размеркаванне і як праходзіць гэты працэс? Не змог разабрацца ў заканадаўстве? Не ведаеш, як вырашыць праблемную сітуацыю ў працэсе размеркавання? Прыходзь мерапрыемствы-кансультацыі і не пакінь ні аднаго пытання без адказу!

У верасні мерапрыемствы адбудуцца ў Мінску – 22 верасня 2016 г. а 18:00.

У праграме:

  • асновы заканадаўства аб размеркаванні;
  • самыя актуальныя сітуацыі, рэальныя гісторыі размеркавання;
  • асвятленне досведу праграмы ў 2015 і 2016 гадах;
  • і, вядома, юрыдычная кансультацыя па актуальных пытаннях.

Рэгістрацыя на мерапрыемства – па спасылцы.

Сустрэчы таксама пройдуць у іншых гарадах:

  • у Брэсце – 2 кастрычніка 2016;
  • у Магілёве – 16 кастрычніка 2016;
  • у Гомелі – 6 лiстапада 2016;
  • у Віцебску – 13 лістапада 2016.

За навінамі сачыце на сайце aboss.by.