Палепшыць ангельскую і не толькі: анлайн-курс ад Амбасады для выкладчыкаў

Амбасада ЗША ў Беларусі прапануе выкладчыкам ангельскай мовы ўдзел у анлайн-праграме “E-Teacher”.

Праграма прызначана для прафесіяналаў, якія жадаюць удасканаліць навыкі выкладання амерыканскай ангельскай. Анлайн-курс разлічаны на 8 тыдняў.

Навучальныя модулі ўключаюць наступныя тэмы:

  • ацэнка вучняў;
  • выкладанне тэхнікі чытання і пісьма;
  • адукацыйныя тэхналогіі ў класе замежнай мовы;
  • навыкі крытычнага мыслення і знаёмства з замежнай культурай ды інш.

Поўнае апісанне анлайн-курсу можна спампаваць тут. З патрабаваннямі да кандыдатаў-навучэнцаў можна азнаёміцца тут.

Каб падаць заяўку на ўдзел, калі ласка, адпраўце запоўненую анкету на е-адрас BelarusProgram@state.gov (з тэмай ліста “The American English E-Teacher Program”).

Дэдлайн – 31 кастрычніка 2016 года.

Абраныя кандыдаты будуць абвешчаны да 20 лістапада 2016 года. Падрабязнасці – на гэтай старонцы.

Паводле by.odb-office.eu