Паразмаўляем пра будучыню

Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на першую лекцыю цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”

Тэма – Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі

Лектар – Уладзімір Мацкевіч, філосаф, метадолаг.

Слухачы атрымаюць адказы на наступныя пытанні:

  • Як можна думаць пра будучыню і працаваць з ёй?
  • Якія формы і падыходы ў мысленні пра будучыню існуюць у сучаснай Беларусі?
  • Што павінна стаць аб’ектам пазнання і клопату ў сучаснасці, каб будучыня стала перспектыўнай і прывабнай?
  • Што ў сучаснай Беларусі знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі?

Гэтым цыклам лекцый і дыскусій будзе працягнута тэма «мыслення пра будучыню», якую пачала абмяркоўвацца на канферэнцыі ў сакавіку 2016 года, а таксама ў серыі публікацый Беларускага часопіса і сайта ЕўраБеларусь.

Лекцыя адбудзецца 19 красавіка, 18.30, у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16).

Уваход вольны!

З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да каардынатара – Юлі Галіноўскай (+375297422040)

За анонсамі наступных лекцый сачыце на сайце.