Паехаць у Азербайджан і пабудаваць дыялог. Міжкультурны

Great Silk Way International Youth Union запрашае моладзь з усяго свету на міжнародны моладзевы кэмп.

Перыяд – 26-30 жніўня 2016 года. Лакацыя – Баку, Азербайджан.

Мэта сёлетняга кэмпу – стварыць пляцоўку для сустрэчы моладзі з розных куткоў свету, каб абмеркаваць і падзяліцца сваімі ідэямі наконт вырашэння праблем, датычных міжкультурнага дыялогу і мультыкультуралізму.

Кэмп прадставіць магчымасць атрымаць міжкультурны досвед падчас сумеснага пражывання ў маляўнічым месцы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • быць здольным працаваць на ангельскай мове;
  • быць заангажаваным у моладзевы праект у сваёй краіне і жадаць рэалізаваць свае ініцыятывы для міжкультурнага дыялогу;
  • мець зацікаўленасць у пабудове супольнай працы, якая будзе працягвацца і пасля сканчэння праекту;
  • мець магчымасць удзельнічаць на працягу ўсяго праекту.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары цалкам забяспечваюць пражванне, харчаванне ўдзельнікаў і трансфер. Удзельнікам неабходна аплаціць толькі іх падарожжа ў Баку.

Як падацца

Каб падаць заяўку, небаходна запоўніць аплікацыйную форму і даслаць яе разам з CV на е-адрас greatsilkway.youth@gmail.com.

Спампаваць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 31 ліпеня 2016 года.