Паехаць у Бразілію і рэалізаваць сваю сацыяльную мару

Школа Apprenticeship Challenge шукае 20 мэтанакіраваных маладых людзей, якія жадаюць паглыбіць свае навыкі ў сацыяльным прадпрымальніцтве і здзейсніць уласны сацыяльны праект.

Перыяд – 26 лютага – 7 траўня 2017 года. Лакацыя – Sinal do Vale (50 км ад Рыа-дэ-Жанейра), Бразілія.

Мэта праграмы – набыць навыкі ў рэалізацыі праектаў у галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Удзельнікі школы будуць вучыцца на працягу 10 тыдняў у кампусе Sinal do Vale за пяцьдзесят кіламетраў ад Рыа-дэ-Жанейра. Падчас другой часткі праекту ўдзельнікам неабходна будзе вярнуцца на радзіму для ўвасаблення ў жыццё праекту з дапамогай цьютараў школы.

Да ўдзелу запрашаюцца таленавітыя маладыя людзі незалежна ад іх сацыяльнага, эканамічнага або адукацыйнага ўзроўню.

Патрабаванні да кандыдатаў

У школе могуць удзельнічаць кандыдаты:

  • у якіх ёсць сацыяльны праект;
  • якія гатовы правесці 10 тыдняў у Бразіліі для далейшай распрацоўкі свайго праекту;
  • хто можа прысвяціць 10 месяцаў на ўвасабленне праекту ў жыццё;
  • хто валодае навыкамі і досведам працы ў такіх галінах як, адукацыя, праца з персаналам, кіраванне праектамі, міжнароднае развіццё, устойлівасць;
  • выдатнае веданне ангельскай мовы;

Як падацца

Для ўдзелу ў школе неабходна прытрымлівацца такіх крокаў:

  • стварыць акаўнт карыстальніка;
  • запоўніць 3 абавязковыя часткі заяўкі;
  • падаць заяўку на разгляд;
  • пасля заканчэння прыёму заявак арганізатары школы звяжуцца з кандыдатамі па электроннай пошце. Калі ваша заяўка пройдзе, вас запросяць на інтэрв’ю, якое праводзіцца па Skype;

Арганізатары звяжуцца з усімі, незалежна ад таго, была заяўка абраная ці не.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары прапануюць фінансавую дапамогу ўсім, хто мае ў ёй патрэбу.

Калі вам неабходна фінансавая дапамога, вы можаце запоўніць асобную заяўку. Калі вас адбяруць для ўдзелу ў школе, вы аўтаматычна атрымаеце індывідуальную, частковую або поўную стыпендыю.

Таксама арганізатары могуць выплаціць абмежаваную колькасць трэвел-грантаў.

Дэдлайн – 27 лістапада 2016 года.

Падрабязней пра ўмовы ўдзелу можна пачытаць на гэтым сайце.