Паехаць у Фінляндыю і зладзіць івэнт для 250 студэнтаў

Моладзевы цэнтр “Фіяльта” шукае валанцёраў на кароткатэрміновы ЕВС-праект у Фінляндыі.

Перыяд – 14 кастрычніка – 4 лістапада 2016 года. Лакацыя –  Metsäkartano Youth Centre, Фінляндыя.

Праект збярэ 12 валанцёраў з 6 краін: Беларусь, Іярданія, Грэцыя, Партугалія, Ліван і Нямеччына. Асноўнай задачай удзельнікаў будзе арганізацыя міжнароднага мерапрыемства для 250 мясцовых студэнтаў/школьнікаў.

Падрабязную праграму можна знайсці па спасылцы, а дэтальныя ўмовы ўдзелу – тут.

Каб стаць удзельнікам, неабходна даслаць CV і матывацыйны ліст з пазнакай “ЕВС у Фінляндыі” на адрас  vikamakey@gmail.com.

Дэдлайн – 5 жніўня 2016 года.