“Пазеляні жыццё”: новы навучальны год у Экастарце

Моладзевы экалагічны цэнтр “Экастарт” запрашае цікаўных людзей на “прасунутую” праграму.

Праграма “Экастарта” разлічана на 7 месяцаў (лістапад 2016 – травень 2017). Цягам гэтага перыяду студэнтаў чакаюць штотыднёвыя тэматычныя сустрэчы ў Мінску (праспект Машэрава, 9), цыкл дадатковых адкрытых лекцый з экспертамі, экскурсіі, жывыя квэсты і паездкі на прыроду. Апроч гэтага, кожны ўдзельнік зможа рэалізаваць уласны праект пры падтрымцы арганізацыі.

Тэматычныя блокі праграмы:

  • Зялёнае спажыванне;
  • Энэргаэфектыўнасць;
  • Змяненне клімату;
  • Выкіды, альбо Другое жыццё рэчаў;
  • Хімічная бяспека тавараў;
  • Арганічная сельская гаспадарка;
  • Урбаністыка і траспарт;
  • Экалагічная этыка.

Акрамя тэматычных блокаў, у праграме запланаваныя заняткі, якія дазволяць удзельнікам паспрабаваць сябе ў розных практычных галінах дзейнасці – навучыцца:

  • граматнаму прасоўванню ў сацыяльных сетках;
  • камунікацыі з журналістамі;
  • распрацоўцы прома-матэрыялаў;
  • пошуку фінансавання для сваіх ідэй;
  • мэнэджменту некамерцыйных праектаў.

Заключным этапам праграмы стане рэалізацыя ўласных мініпраектаў. Кожны ўдзельнік, які паспяхова пройдзе праграму (набярэ пэўную колькасць наведванняў і пройдзе сумоўе-іспыт) зможа рэалізаваць свой праект пры экспертнай падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнняў.

Фінансавыя ўмовы

Навучанне бясплатнае. На дадатковыя актыўнасці (экскурсіі, мерапрыемствы) ўдзельнікі пераймаюць частку выдаткаў.

Як падацца

Для таго каб стать студэнтам цэнтра, неабходна запоўніць анлайн-заяўку. Адбор удзельнікаў будзе грунтавацца на запоўненай анкеце, а таксама дадатковым сумоўі. Асаблівая ўвага надзяляецца матывацыі кандыдатаў.

Дэдлайн – 16 кастрычніка 2016 года.

З пытаннямі можна звяртацца да Марыі Рудзь па телефоне +37517 237 40 70 ці па электронанй пошце ecostart.ces@gmail.com.

Больш дэталёвая інфармацыя, як заўжды, па спасылцы.