PhD даследаванні па гісторыі Вялікага Княства

Універсітэт Вітаўта Вялікага прапаноўвае стыпендыі на PhD-даследаванні па гісторыі і гісторыі ВКЛ.

Месца: Коўна, Літва.

Працягласць: стацыянар на чатыры гады (2016-2020). Можна абараніцца ўжо за 2-3 гады.

Патрабаванні да кандыдатаў

Пажадана хоць крыху ведаць літоўскую мову і мець магчымасць жыць у Літве. Дысертацыя, хутчэй за ўсё, будзе на ангельскай, але пры пэўных умовах можна будзе пісаць на рускай або беларускай.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя ў першы год складае каля 380 €, у наступныя – каля 400 €.

Наступныя дакументы трэба даслаць на паштовую скрыню info@palityka.org або rustisk@icloud.com:

  • падрабязнае CV;
  • папярэдняя тэма даследавання.

Тэрмін падачы заяўкі – 5 жніўня. Тэрмін падачы дакументаў – 31 жніўня. Вучоба пачынаецца з верасня.

У далейшым камунікацыя з усімі заяўнікамі будзе праходзіць у індывідуальным парадку.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.