Побач з нямецкімі студэнтамі: адчуць сябе па-іншаму ў Беларусі

Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў міжнародным летніку “Беларусь і славянскі свет: гісторыя і сучаснасць”.

Перыяд – 21 жніўня – 4 верасня 2016 года. Лакацыя – Беларусь.

На працягу двух тыдняў студэнты і магістранты з Германіі і Беларусі будуць сустракацца з прадстаўнікамі культуры, адукацыі, а таксама знешнепалітычных устаноў падчас семінараў і круглых сталоў, браць удзел у варкшопах і экскурсіях па Беларусі. Плануюцца дыскусіі і лекцыі, якія падрабязна пазнаёмяць удзельнікаў з гісторыка-культурнымі і грамадскімі асаблівасцямі постсацыялістычнага трансфармацыйнага перыяду.

Асноўныя тэмы летняй школы:

  • гістарычныя параўнанні са славянскімі суседзямі, напрыклад, з Чэхіяй, Польшчай, Расіяй і г.д.;
  • асаблівасці шляху развіцця, абранага Беларуссю пасля распаду СССР;
  • сучаснае становішча краіны у кантэксце сусветнай палітыкі.

Апроч аўдыторных заняткаў, удзельнікаў чакае насычаная культурная праграма, паездкі ў Полацк і Віцебск.

Каб далучыцца да летняй школы, неабходна да 31 ліпеня даслаць на электронны адрас Інстытута нямецкіх і еўрапейскіх даследванняў ifd@bsu.by наступныя дакументы:

  • фармуляр заяўкі;
  • жыццярыс;
  • кароткае абгрунтаванне таго, чаму вы жадаеце ўзяць удзел (не больш за адну старонку).

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу ў летняй школе складае прыблізна 1 000 000 рублёў.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на старонцы Інстытута нямецкіх даследванняў  альбо по тэлефоне +375 17 209 59 90.