Постдоктарскія стыпендыі для даследаванняў рака

Міжнароднае агенцтва па вывучэнні рака (Ліон, Францыя) Сусветай арганізацыі аховы здароўя запрашае навукоўцаў-пачатакоўцаў з любой краіны на трэнінг.

Працягласць стыпендыяльнай праграмы – 2 гады.

Мэта Агенцтва – спрыяць развіццю экспертызы ў галіне даследавання рака ў краінах з нізкімі і сярэднімі даходамі насельніцтва. Вітаюцца прапановы праектаў для вызначаных краін.

Сферы даследавання: эпідэміялогія, біястатыстыка, біяінфарматыка, малекулярная і клетачная біялогія, малекулярная генетыка, малекулярная паталогія, эпігенетыка.

Патрабаванні да кандыдатаў

  • кандыдаты мусяць абараніць доктарскую і атрымаць ступень на працягу 5 апошніх гадоў;
  • кандыдаты мусяць валодаць ангельскай на ўзроўні, неабходным для навуковай камунікацыі.

Працоўныя мовы – ангельская, французская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары прапануюць стыпендыі ўдзельнікам.

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 лістапада 2016 года.

Больш падрабязнасцей тут. Паводле ODB Brussels.