Праца ў беларускім прадстаўніцтве UNHCR

Прадстаўніцтва Ўпраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў у Беларусі шукае асістэнта-адміністратара (Assistant Administrative Officer).

Абавязкі

Асістэнт адміністратара будзе выконваць розныя адміністрацыйныя і фінансавыя функцыі, а таксама функцыі мэнэджэра па чалавечых рэсурсах.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • універсітэцкая ступень па бізнес-адміністраванні ці падобным накірунку;
  • мінімум два гады рэлевантнага прафесійнага досведу ў міжнароднай арганізацыі;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • добрыя навыкі пісьмовай і вуснай камунікацыі;
  • выдатнае валоданне кампутарам.

Веданне адміністрацыйных, HR ды фінансавых правілаў ААН, а таксама досвед кіравання разглядаюцца як перавага. Кандыдаты-жанчыны асабліва вітаюцца.

Усім зацікаўленым трэба даслаць заяўку і CV на паштовую скрыню liasnaya@unhcr.orgДэдлайн – 15 лістапада 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы, а таксама на афіцыйным партале tut.by.