Праграма Фулбрайта запрашае беларускіх навукоўцаў паказаць сябе ў ЗША

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае штогадовы конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ на 2017-2018 навучальны год.

Праграма Фулбрайта – гэта стажыроўка для даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і спецыялістаў з акадэмічных устаноў Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук. Яна прадугледжвае правядзенне навуковых даследванняў і/або лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах тэрмінам ад 3 да 6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.

Кандыдаты на ўдзел у праграме павінны мець асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ці навуковага супрацоўніка ў адной з вышэйшых навучальных ці даследчыцкіх устаноў Беларусі. Перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць не толькі жаданне ў поўнай меры скарыстацца ўмовамі і магчымасцю правядзення даследаванняў і/ або лектарскай дзейнасці у вышэйшых навучальных установах ЗША, але і гатовыя па вяртанні ў Беларусь падзяліцца атрыманым досведам і ведамі са сваімі калегамі. Гэты досвед павінен мець значэнне не толькі для ўдзельніка праграмы і ўніверсітэта, у якім ён/яна працуе ў сваёй краіне, для студэнтаў і мясцовых выкладчыкаў, але таксама і для прымаючага амерыканскага боку. Удзельнікі праграмы Фулбрайта, з’яўляючыся праваднікамі сваёй культуры, павінны быць гатовымі прадстаўляць сваю краіну, яе гісторыю і культуру, распавядаць пра тэматыку сваіх навуковых даследаванняў у навуковых колах і перад грамадскасцю.

Зацікаўленыя кандыдаты маюць:

  • быць грамадзянамі Беларусі;
  • мець навуковую ступень як мінімум кандыдата навук або доктара навук;
  • добра валодаць ангельская мовай;
  • мець магчымасць атрымаць прымальнае медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя.

Удзельнікі праграмы Фулбрайта прыбываюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі як мінімум на два гады.

Галіны даследаванняў:

  • Сельская гаспадарка
  • Амерыканістыка
  • Біялогія
  • Бізнэс-адміністраванне
  • Хімія
  • Псіхалогія
  • Эканоміка
  • Адукацыя
  • Інжынірынг
  • Экалогія
  • Кіназнаўства
  • Гісторыя
  • Інфармацыйныя навукі
  • Журналістыка
  • Юрыспрудэнцыя
  • Бібліятэказнаўства
  • Матэматыка
  • Медыцына і ахова здароўя
  • Фізіка
  • Паліталогія
  • Дзяржаўнае кіраванне
  • Сацыяльная работа
  • Сацыялогія
  • Выкладанне ангельскай мовы як замежнай
  • Тэатр
  • Горадабудаўніцтва

Фінансавыя ўмовы

Праграма Фулбрайта спансуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Праграма аплочвае:

  • міжнародны пералёт;
  • штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго перыяду стажыроўкі;
  • набыццё навуковай літаратуры;
  • дапамогу на ўладкаванне на новым месцы;
  • штомесячную выплату на члена сям’і, які суправаджае ўдзельніка праграмы;
  • медыцынскае страхаванне.

Як падацца

Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку.

Заяўка ўключае ў сябе наступнае:

  • дэталёвае апісанне запланаванай даследчай дзейнасці/тэматыкі лекцый у ЗША;
  • прафесійнае рэзюмэ;
  • тры рэкамендацыйныя лісты;
  • бібліяграфія (праграма даследаванняў) і/ці праграма курсу лекцый;
  • ліст-запрашэнне ад амерыканскага ўніверсітэта, калі такі ёсць;
  • копія пасведчання аб доктарскай або кандыдацкай ступені;
  • копія пашпарта.

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 1 кастрычніка 2016 года.

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Папярэдне абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў лістападзе – снежні, канчатковае запрашэне ўдзельнікі атрымаюць напачатку 2017 года.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.