Праграма па дэмакратыі і развіцці

Стэнфардскі ўніверсітэт запрашае на летнюю стыпендыяльную праграму па дэмакратыі і развіцці.

Лакацыя: ЗША, Каліфорнія. Перыяд: 16 ліпеня — 4 жніўня 2017.

Праграма ўключае семінары і навуковыя чытанні.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты і журналісткі, якія спецыялізуюцца на асвятленні эканамічнага і палітычнага развіцця сваіх краін.

Фінансавыя ўмовы

Стэнфардскі ўніверсітэт пакрывае транспартныя выдаткі, пражыванне, выдаткі на візу.

Дэдлайн падачы заяўкі – 16 лістапада 2016 г.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.

Паводле oeec.by.