Праграма ў Рызе для маладых прафесіяналаў

Рыжская вышэйшая школа права сумесна з Міністэрствам замежных спраў Латвіі прапануе стыпендыяльную праграму ў галіне права і эканомікі для маладых прафесіяналаў з дзяржсектару, акадэмічных колаў і недзяржаўных арганізацый з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і іншых краін.

Пачатак праграмы – 26 верасня 2016 года.

Лакацыя – Рыга, Латвія.

Праграма скіравана на ўсталяванне трывалых міжнародных дачыненняз паміж Еўразвязам і краінамі Еўрапейскай палітыкі суседства, Цэнтральнай Азіі і Заходніх Балкан.

Кандыдаты мусяць падаць анлайн-заяўку, якая ўключае:

  • матывацыйны ліст;
  • апісанне сваіх працоўных абавязкаў;
  • CV з апісаннем мінімум 2-3 гадоў прафесійнага досведу;
  • копіі ўніверсітэцкіх дыпломаў;
  • рэкамендацыйны ліст (пажадана ад бягучага працадаўцы);
  • пацверджанне ўзроўню ангельскай мовы.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпендыі – 600 еўра штомесяц. Праграма таксама пакрывае выдаткі на даезд у Рыгу, пражыванне.

Дэдлайн – 4 ліпеня 2016 года.

Падрабязнасці па спасылцы.