Праграма, якая абудзіць самастойнасць і крэатыў

Грамадская арганізацыя “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” запрашае маладых людзей да ўдзелу ў новай праграме “StarToYou”.

Праграма навучыць планаваць і рэалізоўваць уласныя ініцыятывы ў сферах, цікавых для кожнага ўдзельніка: адукацыя, культура, сацыяльны спектр і г.д. Арганізатары дапамогуць прыдумаць унікальную ідэю мерапрыемства ці актыўнасці, спланаваць і паспяхова рэалізаваць яе.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • жаданне і матывацыя да дзеянняў;
  • пошук справы свайго жыцця.

Тэрмін праграмы – чэрвень 2016 – красавік 2017 года.

Прыблізны таймлайн:

  • чэрвень-верасень – адукацыйныя трэнінгі, майстар-класы (2 сустрэчы на месяц);
  • кастрычнік-снежань – распрацоўка і рэалізацыя ўласных ідэй ды ініцыятыў у суправаджэнні ментараў;
  • студзень-люты – падрыхтоўка і планаванне фінальнага мерапрыемства;
  • сакавік – выніковае мерапрыемства;
  • падсумаванне вынікаў, ацэнка праграмы.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у праграме бясплатны. Арганізатары кампенсуюць дарожныя кошты і выдаткі, звязаныя з харчаваннем і пражываннем.

Запоўніць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 1 чэрвеня 2016 года.

Пытанні можна задаваць на е-адрас startoyou.fialta@gmail.com.