Пракачай сваю ініцыятыву!

Чэская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” абвяшчае чарговы конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку ініцыятыў-пачаткоўцаў і прапаноўвае досвед ды практыку лепшых няўрадавых арганізацый Чэхіі, Беларусі і краін Цэнтральнай Еўропы.

Асаблівасць падтрымкі

Арганізацыя не ставіць на мэце толькі фінансавую падтрымку лакальных ініцыятыў. Прыярытэтам з’яўляецца прафесійны рост ініцыятываў і паляпшэнне якасці іх дзейнасці, таму “Грамадзянская Беларусь” прапаноўвае: дыягностыку, вызначэнне моцных і слабых бакоў ініцыятыўнай групы; стварэнне індывідуальнага плану.

Кожная група распрацуе свой план працы развіцця на пэўны перыяд. План можа ўключаць у сябе:

  • серыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для развіцця ініцыятывы і павышэння эфектыўнасці яе дзейнасці (трэнінгі, семінары, кансультацыі);
  • рэалізацыю міні-праекта;
  • стажыроўкі ў Чэхіі.

Актыўныя і паспяховыя ўдзельнікі праекта пазнаёмяцца з чэскімі лакальнымі ініцыятывамі ды іх досведам працы.

Хто можа стаць удзельнікамі праграмы?

Грамадскія ініцыятывы-пачаткоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі.

Не змогуць стаць удзельнікамі праграмы: спартовыя аб’яднанні, актыўныя палітыкі, людзі ці групы, галоўнай задачай якіх з’яўляецца распаўсюджванне рэлігіі, удзельнікі падобных праграмаў, якія рэалізуюцца паралельна ці ўжо маюць фінансаванне сваіх праектаў.

Заяўка

Каб заявіць пра сваю зацікаўленасць у супрацоўніцтве з “Грамадзянская Беларусь”, неабходна да 1 лютага 2017 года даслаць свае кантакты (назву ініцыятывы, рэгіён, е-пошту, тэлефон) на электронны адрас info@civicbelarus.eu.