Прававы семінар у Магілёве

Адукацыйна-асветніцкая ініцыятыва “Праўныя дарэктары” запрашае на паглыблены сэмінар па правах чалавека і дзеяннях у іх абарону.

Месца: Магілёў. Час: 28 траўня, 12:00 – 17:00

Арганізатары абяцаюць, што удзельнікі семінара пагутараць пра:

  • каштоўнасьці (годнасць, свабода, роўнасць і справядлівасць);
  • філязофію (гісторыю і эвалюцыю разумення таго, што такое чалавек і ягоныя правы);
  • інстытуты, мэханізмы, стандарты (хто адказны за правы чалавека і як іх можна абараняць, што такое правасуддзе);
  • абарону грамадскіх інтарэсаў …

… а таксама не застануцца галоднымі і ў фізічным сэнсе.

У фокусе –  актуальная сітуацыя ў Беларусі і за мяжой.

Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Адразу па запаўненні маленькай анкеты удзельнікі атрымаюць інфармацыю пра месца правядзення сэмінара.

Удзел у гэтым сэмінары дае магчымасць далейшага навучання ў Летняй Беларускай Праваабарончай Школе і мерапрыемствах Міжнароднай Школы Правоў чалавека і Грамадзянскіх дзеянняў.

Любыя ўдакладненні можна зрабіць па тэлефоне +37529 1977877 (Валдзіс).

Больш падрабязнасцей тут і тут.