Праект па сацыяльнай інклюзіі: этап 2

New Faces запрашаюць на другі этап праекту “STANDARD PROTOCOL PROCEDURE”, які адбудзецца ў Аўстрыі.

Калі: 4-7 лістапада 2016 года.
Дзе: Дойчландсберг, Аўстрыя.

Перед ад’ездам арганізацыя зладзіць сустрэчу, каб пагутарыць пра інклюзію, а таксама пра невялікае інклюзіўнае мерапрыемства ў Мінску, якое абраны ўдзельнік будзе прадстаўляць на праекце.

Патрабаванні да кандыдата:

  • наяўнасць шэнгенскай візы;
  • узрост – ад 18 гадоў;
  • зацікаўленасць тэмай;
  • валоданне ангельскай на дастатковым узроўні;
  • удзел у арганізацыі інклюзіўнага мерапрыемства ў Мінску.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, а таксама кампенсуюць праезд да месца з Польшчы. Частка шляху да Польшчы аплочваецца самастойна. Унёсак за ўдзел – 20 еўра.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 17 кастрычніка 2017 года.