Пяць пытанняў з сотні: што вы павінны задаць сабе на старце бізнэсу

Стартап-школы ІБМТ БДУ запрашае на першае бясплатнае мерапрыемства , на якім сваім вопытам падзеліцца Аляксей Купрэеў, серыйны прадпрымальнік, сузаснавальнік digital-агенцтва UFOX, SMM-Акадэміі Rocket, Акадэміі бегу YOUCAN, інтэрнэт-крамы OMAR.

Калі: 1 лістапада, 18:30. Дзе: г. Мінск, вул.Маскоўская 5, аўдыторыя № 213.

Падчас сустрэчы Аляксей Купрэеў раскажа:

  • Як пазбавіцца ад страху няўдачы;
  • Колькі трэба грошау для старту і дзе іх узяць;
  • Як выбраць партнёра і падзяліць паўнамоцтвы;
  • Якіх супрацоўнікаў і калі сапраўды трэба наймаць;
  • Як не зачыніцца ў першыя тры гады і стаць лідэрам рынку ў сваёй галіне.

Падарунак ад Аляксея: тры занткі па запуску бізнесу праз сацыяльныя сеткі + грант на навучанне ў SMM-Акадэміі Rocket.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя.

Усе мерапрыемствы Стартап-школы ІБМТ БДУ праводзяцца Інстытутам бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ОСИБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай инфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапау і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ОСИБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).