Педагагічны дызайн. І што ж гэта?

Усе ахвотныя вітаюцца на незвычайным майстар-класе “Педагагічны дызайн”.

Дакладны час – 17 чэрвеня а 17:00. Лакацыя – бібліятэка імя Пушкіна, вуліца Гікала, 4, Мінск.

Майстар-клас праводзіць Yuri Pavlov, магістрант Сіракузскага ўніверсітэта (ЗША).

  • Што такое педагагічны дызайн і калі ён з’явіўся?
  • Якія праблемы вырашае педагагічны дызайн?
  • Які працэс прапануе выкарыстоўваць педагагічны дызайн, каб ствараць навучальныя матэрыялы?
  • Што з педагагічнага дызайну можа скарыстаць настаўнік?

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі замежных моў, студэнты педагагічных спецыяльнасцей, а таксама ўсе, хто цікавіцца сістэмным падыходам у стварэнні навучальных матэрыялаў.

Працоўная мова руская. Уваход вольны.