Разбурыць стэрэатыпы гэтай вясной

Жывая бібліятэка працягвае радаваць шчырымі размовамі і цікавымі гісторыямі. Наступная сустрэча адбудзецца 24 красавіка. Не прапусціце шанец правесці выходны дзень не толькі цікава, але і карысна.

Жывая бібліятэка – гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта менавіта тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і, часам, нават атрымаць слушную параду.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызнанне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваецеся ў бібліятэкара да кніжкі, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.

Калі: 24 красавіка
Час: 17.00-21.00
Дзе: свабодная прастора «Кто такой Джон Голт?» (вул. Шорная, 20)

Сачыце за анонсамі ў суполках у ВК і FB – і ўжо зусім скора арганізатары раскрыюць таямніцу таго, якія Кнігі адкрыюцца для вас гэтым разам.

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамдскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

***

Калі вы жадаеце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, дапамагчы з пошукам кніг ці вы самі кніга, бо часта сутыкаецеся са стэрэатыпамі адносна некаторых вашых асаблівасцяў і хочаце знайсці больш разумення сярод тых, хто побач з вамі, пішыце у асабістыя паведамленні у сацыяльных сетках або на mshtrahova@gmail.com.